Барыслаў Бяроза, прэс-сакратар украінскай нацыяналістычнай арганізацыі «Правы сектар» павіншаваў «усіх, хто адзначае гэтае свята» з вясёлай Ханукай.

«Сёння Ханука — жыдоўскае свята цуду, свята перамогі ў вайне паміж святасцю і нечысцінёй. Свята перамогі дабра над злом, святла — над цемрай, свята надзеі», — напісаў у сваім блогу Береза, абраны ў парламент Украіны разам з кіраўніком «ПС» — Дзмітрыем Ярашам.

Барыслаў Бяроза і Дзмітрый Яраш на фоне»бандэраўскага» сцяга «Правага сектара».

Барыслаў Бяроза і Дзмітрый Яраш на фоне»бандэраўскага» сцяга «Правага сектара».

«Я жадаю міру і нашай светлай перамогі над ворагам Украіны. Я веру, што нам атрымаецца зрабіць цуд. З Б-жаю дапамогай мы пераможам нашага ворага на ўсходзе, адродзім Украіну… Са святам Ханукі!», — скончыў свой допіс украінскі нацыяналіст жыдоўскага паходжання.

40-гадовы Бяроза пазнаёміўся з Ярашам падчас Еўрамайдану і стаў адным з прадстаўнікоў «ПС».

Ханука — юдэйскае свята аднаўлення службаў у Ерусалімскім Храме пасля адваявання юдэямі Храмавай гары ў грэка-сірыйскіх войскаў у 2 стагоддзі да Раства Хрыстова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?