Амерыканскі прэзідэнт Барак Абама заявіў аб тым, што ЗША пачынаюць нармалізацыю адносін з Кубай.

Пра гэта ён паведаміў у афіцыйным звароце, апублікаваным на сайце Белага Дома.

«Я даручыў дзяржсакратару Джону Керы неадкладна пачаць абмеркаванне з Кубай аднаўлення дыпламатычных адносін, якія былі перапыненыя ў студзені 1961 года. ЗША зноў адкрыюць пасольства ў Гаване і высокапастаўленыя чыноўнікі наведаюць Кубу», - распавёў прэзідэнт.

На яго думку, 50 гадоў напружаных адносінаў з Гаванай паказалі, што ізаляцыя не прынесла чаканых вынікаў.

Абама таксама даручыў Керы перагледзець стаўленне да Кубы як дзяржавы, што фінансуе тэрарызм. Паводле яго слоў, дзяржава, якая не прызнае тэрарыстычных метадаў, не павінна падпадаць пад такое вызначэнне.

Глядзець таксама: U.S. to start talks with Cuba to normalize ties

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?