«18 снежня 2014 будзе прыпынена рэалізацыя залатых мерных зліткаў Нацбанка ў сувязі з правядзеннем іх пераацэнкі».

Такое паведамленне з'явілася на сайце Нацбанка.

Продаж каштоўных металаў за беларускія рублі прыпыняўся падчас фінансавага крызіса 2011 года.

Тады золата прадавалася толькі за валюту з красавіка да лістапада, пакуль не быў афіцыйна зацверджаны курс даляра, вышэйшы за 8500 рублёў.

Аднак пераацэнка не азначае абавязковую дэвальвацыю. Пераацэнка залатых зліткаў праводзілася і, напрыклад, сёлета ў красавіку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0