Заява Руху «За Свабоду» аб эканамічнай сітуацыі:

«Абвал расійскага рубля нясе вялізныя рызыкі для становішча беларускіх прадпрыемстваў і дабрабыту сем’яў.

Прычына – у надзвычайнай залежнасці беларускай эканомікі ад эканомікі ўсходняй краіны-суседкі. Адказнасць за наступствы ад уцягнення Беларусі ў так званую Саюзную дзяржаву з Расіяй і Еўразійскі саюз, які ёсць неаімперскім праектам кіраўніка Крамля Уладзіміра Пуціна, ляжыць на цяперашніх уладах і персанальна Аляксандру Лукашэнку.

Рух «За Свабоду» заклікае да прыняцця тэрмiновых захадаў дзеля таго, каб пазбегнуць фінансавага абвалу ў нас.

У прыватнасці, неабходна ўстанавіць гнуткі, рэгуляваны рынкам курс беларускага рубля і прыступіць да сістэмных рэформаў з арыентацыяй на мадэрнізацыю прадпрыемстваў пры дапамозе замежных інвестыцый і дыверсіфікацыю экспарту.

Пасля стабілізацыі беларускага рубля варта правесці грашовую рэформу.

Каманднае трыманне курсу нацыянальнай валюты, на што ідуць немалыя крэдыты ад Масквы, як і перыядычныя дэвальвацыі, як паказвае шматгадовая практыка, не мяняюць сітуацыі. Яны толькі спараджаюць цыклічныя крызісы і захоўваюць наркатычную эканамічную, а адпаведна і палітычную залежнасць Беларусі ад Расіі. А ўнутры краіны замест разняволення ініцыятывы і правядзення рэформаў закручваюцца дысцыплінарныя гайкі.

Для развіцця нацыянальнай эканомікі беларусам, якія хочуць і ўмеюць працаваць, трэба стварыць магчымасці, а не грукаць кулаком па стале».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0