Курс расійскага рубля да даляра і еўра пачаў прыкметна ўмацоўвацца пасля адкрыцця таргоў на Маскоўскай біржы ў чацвер.

Па стане на 10:18 па маскоўскім часе, даляр таргаваўся на адзнацы ў 58,48 рубля. За еўра на таргах прапаноўвалі на гэты ж момант 71,85 рубля.

Індэкс РТС, да 10:16 па маскоўскім часе, падняўся больш чым на сем пунктаў. ММВБ падняўся на 1,2% і дайшоў да 1431 пункта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?