Лукашэнка патрабуе ад урада Беларусі весці разлікі з Расіяй у валюце - далярах ці еўра.

Пра гэта ён заявіў на нарадзе па эканамічных пытаннях у Мінску 18 снежня.

«У апошні час я ўсё часцей чую — ах, расійскі рубель абваліўся, а там 40% нашага экспарту, і мы нясем страты, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Але што зробіш, такі ў нас сёння партнёр і такая сітуацыя ў Расіі і Украіне — гэта таксама наш партнёр.

Але бязвыхаднай сітуацыі няма. Калі дзе-небудзь нешта губляем, то трэба знаходзіць у іншым месцы».

Напрыклад, у скарачэнні сабекошту. «Пакуль жывем на шырокую нагу, Жыруем і думаем, што так будзе і далей. Не, трэба напружвацца. Мне ва ўрадзе штодня дакладваюць аб харчаванні — няма праблем з спажыўцамі ў Расіі па аплаце ў рублях. Упаў рубель да 70 за адзін даляр — мы такую цану і закладваем. Мы працуем па перадаплаце, правільна, так і павінна быць. Іншага не дадзена».

Больш за тое — ураду пастаўлена задача гандляваць не за расійскія рублі, а за даляры.

«Так як мы плацім за электраэнергію — не ў рублях, а ў далярах. Гэта, дарэчы, недахоп у працы ўрада Расіі — трэба было даўно працаваць і патрабаваць з іх, каб яны нам таксама плацілі ў цвёрдай валюце — у далярах і еўра. Мне дакладвае ўрад, што лёд крануўся. Пакупнікі нашай прадукцыі ў Расіі плацяць у доларах. Калі ў рублях — то ў адпаведнасці з курсам на сённяшні дзень, на сённяшні час», — падкрэсліў Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што па ўсіх гэтых пытаннях хочацца пачуць на сённяшняй нарадзе дакладныя і зразумелыя тлумачэнні. «Скардзіцца на сітуацыю няма сэнсу. Мы дамовіліся: у любой сітуацыі павінны жыць і працаваць, іншага не дадзена», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?