Памятныя манеты Нацыянальнага банка Беларусі з выявай Канстанціна Астрожскага, якія пачалі прадаваць у аўторак, 18 снежня ўжо цяжка набыць. У Мінску і срэбныя, і медна-нікелевыя манеты ўжо раскупілі. У банку сказалі, што не ведаюць, калі ў продаж паступіць новая партыя манет і ці паступіць увогуле.

Срэбныя манеты яшчэ засталіся ў гомельскім аддзяленні Нацбанка, а ў Магілёве яшчэ можна набыць як срэбныя, так і медна-нікелевыя манеты.

У аддзяленні Нацбанка ў Брэсце, Баранавічах, Пінску, Віцебску, Гродне, Полацку і Бабруйску манеты яшчэ ўвогуле не завозіліся.

Аднак на інтэрнэт-аўкцыёнах манеты з адбітым на іх Астрожскім ужо перапрадаюць па значна вышэйшых цэнах. Так, на аўкцыёне ay.by за медна-нікелевую манету просяць 10 даляраў ЗША, у той час як у Нацбанку яна прадаецца за 50 тысяч рублёў. Адзін з прадаўцоў прапануе купіць такую манету па бліц-кошце 150 даляраў.

Усяго было адбіта 5000 манет, прысвечаных гетману ВКЛ: 3 тысячы з медна-нікелевага сплаву і 2 тысячы са срэбра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?