Эканоміка9898

Нацбанк увёў 30%-ую камісію за куплю валюты

Фактычны курс продажу даляра ў абменніках вырасце, імаверна, да 14 000 — 15 000 рублёў, еўра — да 17 000 — 18 000. Рашэннем Нацбанка ўведзены 30%-ны збор за продаж валюты фізічным і юрыдычным асобам.

Камісія будзе пералічвацца ў бюджэт.

Такім чынам, афіцыйны курс нібыта застанецца ранейшым, але для насельніцтва і бізнэсу адбылася «часовая» 30%-ная дэвальвацыя.

Фота Ірыны Арахоўскай.

З тэксту прэс-рэліза Нацбанка вынікае, што камісія будзе сплачвацца толькі пры куплі валюты. Здаваць даляры ў банкі прапануецца па ранейшым курсе — каля 11 000 рублёў за даляр.

фота Кірылы Хілько.

* * *

Аб рашэннях Урада і Нацыянальнага банка па недапушчэнні развіцця негатыўных тэндэнцый на фінансавым рынку.

«Зыходзячы з сітуацыі, якая складваецца ў эканоміках сумежных дзяржаў, і ў першую чаргу — у Расійскай Федэрацыі, Урадам і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь прыняты шэраг мер, накіраваных на недапушчэнне развіцця негатыўных тэндэнцый на валютным і фінансавым рынках Рэспублікі Беларусь і павышэнне прывабнасці зберажэнняў у беларускіх рублях.

Нацыянальным банкам павышаны да 50% гадавых працэнтныя стаўкі па пастаянна даступных і двухбаковых аперацыях падтрымкі ліквіднасці банкаў. Гэта, у сваю чаргу, прывядзе да прапарцыйнага павелічэння ставак па дэпазітах у нацыянальнай валюце.

Усімі буйнымі беларускімі банкамі ўводзіцца тэрміновы гарантаваны ашчадны ўклад з механізмам індэксацыі рублёвых зберажэнняў пры змене абменнага курсу беларускага рубля. Гэта робіць зберажэнні ў нацыянальнай валюце абароненымі ад курсавых рызык і падвысіць іх прывабнасць у параўнанні з замежнай валютай.

З улікам ўзрослага попыту на замежную валюту на ўнутраным валютным рынку прынята рашэнне аб часовым увядзенні 30% збору пры куплі валюты юрыдычнымі і фізічнымі асобамі. Прадпрыемствы і банкі будуць выплачваць дадзены збор пры набыцці валюты на біржы, грамадзяне — у выглядзе камісіі пры куплі ў банках. Выплачаныя сродкі будуць накіроўвацца ў бюджэт.

Пры гэтым падыходы да курсаўтварэнні на ўнутраным валютным рынку застануцца нязменнымі. Любы грамадзянін зможа здзяйсняць куплю і продаж валюты без абмежаванняў, суб'екты гаспадарання — на Беларускай валютна-фондавай біржы. Ажыццяўленне аперацый куплі-продажу замежнай валюты суб'ектамі гаспадарання - рэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь на пазабіржавым валютным рынку часова прыпыняецца.

Акрамя таго, з 19 снежаня 2014 да 50% павялічваецца норма абавязковага продажу паступілай у краіну валютнай выручкі.

Адначасова становяцца больш жорсткімі падыходы да правядзення грашова-крэдытнай палітыкі для абмежавання росту грашовай масы і павелічэння «кошту» грошай.

У прыватнасці, банкам рэкамендавана не дапускаць да 1 лютага 2015 нарошчвання крэдытнага партфеля ў беларускіх рублях і не ажыццяўляць змяненне валюты грашовых абавязацельстваў пазычальнікаў па крэдытных дагаворах.

Адначасова прынята рашэнне аб непрымяненні да банкаў мер нагляднага рэагавання за невыкананне з 18 снежня 2014 да 1 студзеня 2015 патрабаванняў пастановы Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 22 красавіка 2014 № 260 «Аб максімальным памеры працэнтных ставак па аперацыях банкаў па прадастаўленню грашовых сродкаў (крэдытаў) юрыдычным асобам — рэзідэнтам Рэспублікі Беларусь».

Прынятыя меры дадуць магчымасць павысіць прывабнасць зберажэнняў у беларускіх рублях, збалансаваць валютны рынак ва ўмовах павышанага попыту на замежную валюту і не дапусціць росту спекулятыўных настрояў».

Каментары98

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца4

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца

Усе навіны →
Усе навіны

Гарадскія ўлады патлумачылі, чаму прыбралі «разумны» прыпынак на Нямізе1

Іканапісец і мастачка Ксіша Ангелава мае патрэбу ў дапамозе3

Былы палітзняволены Юрась Зянковіч накіроўваецца дадому ў Тэхас5

Рада дырэктараў Tesla пачала шукаць замену Ілану Маску3

У Крымінальны кодэкс дададуць новы артыкул — пра беспілотнікі2

Менавіта Макрон і Стармер пераканалі Трампа змяніць думку адносна Пуціна4

Самая модная беларуская апазіцыянерка Марына Гірын пайшла ў крыжовы паход супраць Еўрарадыё30

На абед падала атрутныя грыбы. Жанчыну ў Аўстраліі судзяць за забойства траіх сваякоў

Пад’ём а 4-й раніцы — новы трэнд: аскеза і культ працаздольнасці адначасова14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца4

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць