«Як я ўжо сказаў, кіраўніцтва Нацыянальнага банка, урад, ды і я не зацікаўлены ў тым, каб бегчы ўслед за Расіяй і Украінай. Мы не хочам капіяваць тое, што адбываецца ў нашых суседзяў, у нашых братоў, — адзначыў сёння Лукашэнка. — Мы з усіх сіл, не маючы такіх велізарных рэзерваў, дапусцім, як Расійская Федэрацыя, сціснуўшы зубы, трымаемся».

«І я не дарма сказаў, што ў гэтым выпадку, сітуацыя вельмі сур'ёзная, усё залежыць ад нашых людзей: будзе дэвальвацыя, не будзе, абрынем, ня абрынем, абвалім, не абвалім. Гэта нашы людзі, я ў свой час пра гэта ўжо казаў: не бегайце як агалошаныя з гэтым рублём па абменніках і не абменьвайце на валюту, не гандлюйце, бо гэта будзе мець наступствы», — сказаў Лукашэнка.

«Вядома, людзі не дурні, яны разумеюць, што Расія абвалілася, ва Украіне вы бачыце, якая сітуацыя. А гэта нашы асноўныя рынкі, куды мы прадавалі сваю прадукцыю і адкуль атрымлівалі валюту. Натуральна, пры такіх абвалах мы не маем тых аб'ёмаў валюты, якія былі ўчора. і яны пачынаюць неяк страхавацца. Людзі ж не разумеюць, а можа, не жадаюць разумець, што ў гэтага працэсу ёсць зваротны канец, які ударыць іх і нас па галаве — гэта павелічэнне попыту на валюту. а раз попыт павялічыўся, значыць, расце цана валюты», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«Могуць мне сказаць: слухайце, а навошта нам гэты попыт і прапанова, давайце неяк валюту рэгуляваць адміністрацыйна. Можна адміністрацыйна. Але ўсё ж людзі хочуць, каб была свабода: ці ёсьць у мяне лішнія рублі — я пайшоў і купіў валюту, ці мне патрэбна валюта — я яе купіў, ёсць у мяне валюта - пайду прадам і куплю рублі», — працягнуў беларускі лідэр.

Паводле яго слоў, пры вольным рынкавым працэсе абмену валюты і ў іншых сектарах таксама павінна быць свабода. «Мы не можам рэгуляваць тут, а там адпускаць, даваць поўную свабоду. Мы не можам тут куплю-продаж зрабіць свабоднымі, а дзе-небудзь нешта стрымліваць. Калі вольная - значыць вольная», - сказаў ён.

«Але бываюць пікі. Вось Нацыянальны банк павінен за кошт гандлю рэзервамі гэтыя пікі згладжваць. Што мы і робім да гэтага часу. Але калі людзі вырашылі перавесці частку сваіх сродкаў у валюту і павялічваюць попыт на яе, валюта будзе даражэць. Што ў нас так плаўна і адбывалася, без усялякіх абвалаў», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«Для нас цяпер галоўнае — не дапусціць абвалаў, не кінуцца ў вір за Расіяй, бо мы не ведаем, які там будзе рубель і г.д. Мы ведаем адно - што мы нясем вялікія страты ў сувязі з абвалам расійскага рубля, таму што гэта наш асноўны рынак», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Ён дадаў, што на Расію прыпадае 42% беларускага экспарту і каля 15-20% — ва Украіну.

«Гэта значыць, сітуацыя няпростая. І, сказаўшы людзям пра тое, што мы не хочам, каб у нас абвалілася рэзка нацыянальная валюта, нам хацелася б прайсці гэты перыяд вось такім чынам спакойна. Пакуль у нас сіл для гэтага хапае», - падкрэсліў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?