Аб запуску кірылічнай даменнай зоны.бел стала вядома ў кастрычніку. На сёння рэгістрацыя даменаў яшчэ не адкрытая, міжнародная арганізацыя ICANN не завершыла працэс дэлегавання новага дамена.

У дамене дазволеныя як літары рускай мовы, так і беларускія літары. Зарэгістраваць можна як «купил.бел», так і «купіў.бел».

Зараз даменная зона.бел знаходзіцца на «нулявым» этапе. Як толькі будуць выкананыя ўсе неабходныя тэхнічныя дзеянні па дэлегаванні даменнай зоны, рэгістрацыя даменаў.БЕЛ будзе адкрытая. На дадзеным этапе магчымая падача бясплатных папярэдніх заявак на рэгістрацыю даменаў.БЕЛ.

На сёння пададзена ўжо паўтары тысячы заявак, плануецца прыняць блізу 20 тысяч.

Прыкладна з 1 лютага 2015 года пачнецца першы этап: рэгістрацыя даменаў для таварных знакаў і фірменных найменняў, кошт рэгістрацыі для дзяржаўных арганізацый складзе 150 тысяч беларускіх рублёў на год, для астатніх — 100 даляраў на год.

Арыентыровачна з 1 мая пачнецца другі этап: рэгістрацыя прэміум даменаў на дабрачынных аўкцыёнах. Ад пачатковых ў 300 тысяч рублёў кошт на аўкцыёне будзе расці з крокам у 50 тысяч. Узяць удзел у аўкцыёне зможа любы ахвочы.

Нарэшце, прыкладна з 1 жніўня пачнецца трэці этап, адкрытая рэгістрацыя. Любы ахвочы зможа зарэгістраваць дамен за 150 тысяч рублёў на год.

Уладальнікі даменаў «.by» не маюць прыярытэту пры рэгістрацыі «.бел».

Рэгістрацыяй даменаў займаецца ТАА «ТрыІнкам» - афіцыйны рэгістратар даменных імёнаў у зоне.BY і пастаўшчык паслуг хостынгу, распрацоўкі і прасоўвання сайтаў.

Вырашаць спрэчкі на першым этапе будзе камісія са складу Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці і Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?