Гэта — Крысціна Фернандэс дэ Кіршнер, з 2003 года — першая лэдзі Аргенціны, а з 2007 года - прэзідэнт.

У снежні 2013 яе камандай быў уведзены 35% падатак на куплю валюты за песа (разам з іншымі мерамі). Дадзеныя меры выдатна дапамаглі зарабіць хлопцам на чорным рынку валюты.

Абвал песа прадоўжыўся, у тым ліку ў студзені 2014 года была праведзена дэвальвацыя і паніжаны «збор» за куплю валюты да 20%, але на гэты момант чорны рынак працягвае існаваць, розніца паміж афіцыйным і чорным курсам — недзе 70% (пры тым, што валюта абясцэнілася недзе на 50%). Пры гэтым яшчэ з восені 2014 прадказваюць новую дэвальвацыю.

Але — ура! — на днях кіраўнік Цэнтрабанка заявіў, што дэвальвацыі ў 2015 годзе ў Аргентыне не будзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?