Анаіс Бэскон, Кайса Мякярайнен і Надзея Скардзіна. Фота: IBU/Rene Miko

Анаіс Бэскон, Кайса Мякярайнен і Надзея Скардзіна. Фота: IBU/Rene Miko

Беларуская біятланістка Надзея Скардзіна заняла 3-е месца ў гонцы з масавага старту на 12,5 км, якая сёння адбылася на 3-м этапе Кубка свету ў славенскай Паклюцы, паведамляе БелТА.

Надзея Скардзіна без промахаў пераадолела ўсе чатыры агнявыя рубяжы і фінішавала з вынікам 34 мін. 34,6 сек., адстаўшы ад пераможцы на 15,8 сек. Найлепшы час — 34 мін. 18,8 сек. паказала фінская біятланістка Кайса Мякярайнен, нягледзячы на два промахі. Другое месца заняла францужанка Анаіс Бэскон (7,6 сек.; без промахаў).

Лідар зборнай Беларусі Дар'я Домрачава на першым агнявым рубяжы прамахнулася адзін раз і выправілася на штрафны круг, на выхадзе з якога на хуткасці сутыкнулася з адной з суперніц, упала і пашкодзіла зброю. З-за тэхнічных праблем яна зрабіла чатыры промахі пры другім візіце на стрэльбішча, да таго ж замена вінтоўкі заняла некаторы час. Адставанне Домрачавай ад лідэра гонкі на той момант перавышала тры хвіліны. Дар'я Домрачава сышла з дыстанцыі.

А Надзеі Скардзіна, сур'ёзна мабілізаваўшы сілы, змагла ўтрымацца ў ліку лідэраў. Беларуская спартсменка не змірылася з чацвёртым месцам і здолела абагнаць чэшку Габрыэлу Соўкалаву, якая ішла трэцяй.

У агульным заліку Кубка свету сезона 2014/15 Надзея Скардзіна ідзе 15-й (182 ачкі). Дар'я Домрачава перамясцілася з 2-й на 3-ю пазіцыю. У яе па-ранейшаму 303 ачкі, а другой стала украінка Валянціна Семярэнка (328), якая фінішавала ў сённяшнім мас-старце на 5-м месцы. Лідарства ў Кубку свету па-ранейшаму за Кайсай Мякярайнен (422).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?