Для скачка інфляцыі ў Беларусі няма падстаў. Аб гэтым у інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь-1» заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, паведамляе БелТА.

Кіраўнік урада не бачыць перадумоў да таго, што ў сувязі з увядзеннем часовага 30-працэнтнага збору на куплю валюты інфляцыя таксама прыбавіць на 30 працэнтаў.

«Няма падстаў гаварыць, што будзе інфляцыя на ўзровень валютнага збору», — падкрэсліў ён. 

Прадпрыемствы не будуць плаціць збор пры набыцці валюты для разлікаў за нафту, нафтавы (спадарожны) газ, іншыя вадкія і газападобныя вуглевадароды, прыродны газ і за электрычную энергію. Даходнасць гандлю імпарцёраў нават пры 30-працэнтным валютным зборы будзе вышэйшая, чым у аналагічнага бізнесу ў Расіі або Украіне, дзе ўзровень дэвальвацыі нацыянальных валют дасягнуў 80 працэнтаў і 100 працэнтаў адпаведна.

Прэм'ер не стаў утойваць, што «нейкі імпартны тавар падаражэе». Але звярнуў увагу, што ў Беларусі вырабляецца аналагічная прадукцыя — якасная, па прымальных цэнах і ў дастатковай колькасці.

Пры гэтым любы грамадзянін можа купляць і прадаваць валюту без абмежаванняў. «У насельніцтва ёсць права выбару. Калі хочаце памяняць свае рублі на долары — калі ласка, свадобна, але заплаціце пры гэтым камісію 30 працэнтаў. Таму што ў нас у краіне столькі долараў няма і не можа быць, для таго каб задаволіць запросы пад поўную патрэбнасць», — сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?