Падачу электраэнергіі насельніцтву будуць перарываць на восем гадзінаў штодня, абвясцілі жыхарам Севастопаля. Святло будзе знікаць чатыры разы на суткі, кожны раз на дзве гадзіны.

«Крымэнерга» тлумачыць перабоі вывадам у рамонт лініі электраперадач Мелітопаль—Джанкой, піша Бі-Бі-Сі.

Акупаваны Расіяй Крым па-ранейшаму атрымлівае электрычнасць і ваду з Украіны. Кіеў не спыняў паставак нават у часе вайны ў Данбасе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?