«Выяўленыя адзінкавыя выпадкі, -- расказала Tut.by кіраўніца Нацыянальнага цэнтра грыпу Наталля Грыбкова. — Гэта пакуль не эпідэмія, панікаваць не варта».

Колькасць захворванняў на ВРВІ — на ўзроўні мінулага года, адзначае загадчыца аддзялення імунапрафілактыкі ДУ «Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя» Наталля Шмялёва.

41% беларусаў прышчэпленыя супраць грыпу гэтай восенню. Вакцына ратуе не ад усіх відаў грыпу. Але ў прышчэпленых меншая імавернасць перакрыжаванага заражэння (некалькімі штамамі адначасова), што зніжае магчымасць цяжкіх наступстваў — шпіталізацыі і смерці.

У цэнтрах кантролю і прафілактыкі захворванняў ЗША (The United States Centers for Disease Control and Prevention (CDC) рэкамендуюць для лячэння або прафілактыкі грыпу выкарыстоўваць антывірусныя прэпараты — азельтамівір («Таміфлю») і занамівір (Relenza).

У 2009 годзе даследчыкі правяралі эфектыўнасць беларускага супрацьвіруснага сродку «Флустоп». «Ён не саступаў прэпарату «Таміфлю» і паспяхова выкарыстоўваецца нашымі спецыялістамі», — кажа Наталля Грыбкова.

А вось да «Рэмантадыну» вірус грыпу набыў устойлівасць. І хоць у аптэках прэпарат да гэтага часу прадаецца, у барацьбе з распаўсюджанымі штамамі ён практычна не эфектыўны.

 У той год спецыялісты таксама вывучылі беларускі прэпарат «Арпетол» і польскі «Гропрынасін». Абодва паказалі слабавыражаны супрацьвірусны эфект. «Асноўная накіраванасць гэтых лекаў — выпрацоўка інтэрферону (бялкі, якія выдзяляюцца клеткамі чалавечага арганізма ў адказ на ўварванне віруса)», — кажа Наталля Грыбкова. 

«Арпетол» і «Гропрынасін» можна прымаць і ў мэтах прафілактыкі: прывыкання да іх не павінна развіцца, лічыць спецыяліст. «А «Таміфлю» і «Флустоп» належыць прызначаць лекару, — адзначае Наталля Грыбкова. - Чаму да «Рэмантадыну» многія штамы рэзістэнтныя? Таму што доўгія гады ён свабодна прадаецца ў аптэцы, і людзі часта прымалі яго бескантрольна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0