Здзелкі куплі-продажу замежнай валюты на пазабіржавым валютным рынку Беларусі ажыццяўляцца не будуць да 1 студзеня 2017 года, за выключэннем здзелак з Нацбанкам. Такая інфармацыя змешчана ў пастанове праўлення Нацыянальнага банка Беларусі нумар 788 ад 19 снежня, якой унесены змяненні ў пастанову рэгулятара ад 11 жніўня 2014 года «Аб здзелках куплі-продажу замежнай валюты на ўнутраным валютным рынку».

У дакуменце адзначана, што да гэтай даты на біржавым валютным рынку здзелкі куплі-продажу замежнай валюты будуць ажыццяўляцца без абмежавання па сумах здзелак. Абавязковым рэквізітам заявак на куплю замежнай валюты на біржавым валютным рынку з'яўляецца максімальны курс куплі замежнай валюты, па якім гэтыя заяўкі могуць быць выкананы.

Пастанова нумар 788 уступіла ў сілу з 19 снежня 2014 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?