sk.gov.by

Два чалавекі загінулі, адзін шпіталізаваны ў выніку ДТЗ у Магілёве. Пра гэта паведамляе сайт Следчага камітэта.

Раніцай 22 снежня вадзіцель BMW 525, рухаючыся з боку вул. Якубоўскага па вул. Мінская шаша, не справіўся з кіраваннем, пашкодзіў турнікетную агароджу і выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе і адбылося сутыкненне з аўтамабілем Mazda.

У выніку ДТЗ кіроўца і пасажыр BMW загінулі на месцы. Кіроўца аўтамабіля Mazda шпіталізаваны з цялеснымі пашкоджаннямі.

Магілёўскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта па факце ДТЗ распачата крымінальная справа па ч. 3 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

sk.gov.by

sk.gov.by

На месцы здарэння працуюць следчыя, супрацоўнікі ДАІ, эксперты. Устаноўлена асоба кіроўцы — ім аказаўся жыхар Магілёва, 1994 года нараджэння. Асобу пасажыра BMW высвятляецца.

фота з фэйсбука Юліі Ганчаровай

фота з фэйсбука Юліі Ганчаровай

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0