У РФ падрыхтаваліся да двух варыянтаў развіцця падзей.

Пазіцыя Расіі па мінскіх перамовах наогул не агучваецца нікім. Але, як распавяла «Вестям» крыніца ў блізкіх да Крамля экспертных колах, у Масквы ёсць два варыянты плана дзеянняў.

План А ў тым, што ДНР і ЛНР застаюцца ў складзе Украіны, ператвараючыся ў аўтаномныя рэспублікі (альбо ў межах абласцей, альбо ў дзеючых межах), у якіх захоўваюцца ўлада цяперашняга кіраўніцтва сепаратыстаў, іх узброеныя сілы і іншыя спецслужбы; акрамя таго, абедзве рэспублікі павінны мець права на асаблівыя эканамічныя адносіны з Расіяй.

Частка людзей у асяроддзі Пуціна ўпэўненая, што з Кіевам яшчэ можна дамовіцца па гэтых пунктах пры дапамозе Захаду (з ЕС і ЗША пра гэта і вядуцца ў апошні час перамовы, Расія даказвае, што гэта адзіны спосаб прынесці Украіне доўгатэрміновы мір і вывесці краіну з эканамічнага крызісу, у тым ліку і з расійскай фінансавай дапамогай). Іншая частка мяркуе, што гэта пустая трата часу і Кіеў і Захад на такія ўмовы ніколі не пойдуць. Калі перамовы скончацца правалам (што цалкам верагодна),

Масква пачне рэалізацыю плана Б.

Апошні ж заключаецца ў арганізацыі эканамічнай гаспадаркі ўнутры непрызнаных рэспублік як незалежных тэрыторый, на якіх будзе дзейнічаць альбо ўласная валюта — «рубель Наваросіі», або расійскі рубель.

Па словах крыніцы, Крэмль плануе уліць у ДНР / ЛНР сродкі, неабходныя для таго, каб узровень сацстандартаў на гэтых тэрыторыях апынуўся вышэй, чым ва Украіне. Праўда, рэалізацыя гэтага плана патрабуе доўгага часу, а грошы «рэспублікам» патрэбныя ўжо цяпер — людзі сядзяць без грошай ужо некалькі месяцаў і іх цярпенне сканчаецца.

Акрамя таго, складаная эканамічная сітуацыя ў самой Расіі таксама ўскладняе арганізацыю маментальнай дапамогі. Але ў любым выпадку, як кажа крыніца, такі план ёсць і ён пачне рэалізоўвацца,

як толькі ў Крамлі канчаткова прыйдуць да высновы, што ідэя з аўтаноміяй мёртвая.

Пры гэтым планаў арганізацыі наступлення сепаратыстаў і ўласных войскаў у Крамля няма, дадае крыніца. Тэарэтычна яно магчыма толькі ў двух выпадках - калі ў наступ пяройдзе ўкраінская армія (гэта значыць у якасці контрнаступлення) або калі фронт сіл ато і ўся сістэма сілавых структур Украіны рассыплецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0