фота Кірылы Хілька

фота Кірылы Хілька

Актывіст з Гомеля Юрый Рубцоў, якога абвінавацілі ў абразе суддзі, будзе адбываць пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу № 7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёна.

Пра гэта Рубцоў напісаў у сваім facebook учора ўвечары. Зараз ён праходзіць працэдуру афармлення ў камендатуры.

Раней там адбываў пакаранне сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павал Севярынец. Рубцоў быў абвінавачаны злачынстве, прадугледжаным артыкулам 391 Крымінальнага кодэкса — абраза суддзі або народнага засядацеля.

6 кастрычніка 2014 года ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска Наталля Вайцэховіч агучыла прысуд – два з паловай гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.

Адзін год з гэтага тэрміну быў скасаваны па амністыі, таму для адбыцця пакарання засталося паўтары гады.

21 лістапада Мінскі гарадскі суд, разгледзеўшы скаргу Юрыя Рубцова, пакінуў прысуд актывісту без зменаў, а скаргу без задавальнення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?