Пра гэта «Інтэрфаксу» заявіў кіраўнік інфармацыйнага цэнтра «Паўднёва-ўсходні фронт» Канстанцін Кнырык.

Так ён адрэагаваў на візіт беларускага лідэра Аляксандра Лукашэнкі ў Кіеў.

«Фармат мінскіх перамоваў з улікам яркай пазіцыі прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі цяпер наўрад ці пойдзе на карысць [самаабвешчанай] Данецкай народнай рэспубліцы», — падкрэсліў Кнырык.

У той жа час ён адзначыў, што ў кіраўніцтве ДНР маюць намер і далей адстойваць вынікі майскага «рэферэндуму» аб незалежнасці.

21 снежня ў Кіеве прайшлі перамовы прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі з беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкам. Апошні ў ходзе гутаркі падкрэсліў, што беларусы і ўкраінцы — суседзі і родныя людзі, а Беларусь гатовая выканаць любую просьбу Парашэнкі на працягу сутак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?