itar-tass.com

itar-tass.com

Аляксей Кудрын прадказаў паўнавартасны эканамічны крызіс у Расіі ў 2015 годзе. Пра гэта былы міністр фінансаў Расіі заявіў на прэс-канферэнцыі ў панядзелак, 22 снежня.

«Сёння магу сказаць, што мы ўвайшлі або ўваходзім у сапраўдны, паўнавартасны эканамічны крызіс. У наступным годзе мы яго адчуем ў поўнай меры», — заявіў Кудрын.

Паводле яго слоў, калі цэны на нафту маркі Brent вернуцца на ўзровень $80 за барэль, то падзенне ВУП у наступным годзе складзе каля 2%. Калі ж цэны застануцца на бягучым узроўні ў $60, то ВУП можа знізіцца больш, чым на 4%.

Кудрын адзначыў, што «ўпершыню з 2000 года за час кіравання Пуціна і Мядзведзева знізяцца рэальныя даходы насельніцтва».

Таксама ён прагназуе стабілізацыю курсу расійскага рубля ў першым квартале 2015 з-за скарачэння імпарту і попыту на валюту. Імпарт знізіцца прыкладна на 40%, што ўскладніць доступ да перадавых тэхналогій, а значыць замарудзіць мадэрнізацыю.

Былы міністр фінансаў дадаў у канцы, што антыкрызісныя меры ў эканоміцы не дапамогуць, калі працягнецца канфлікт з Захадам.

А пагаршэнне эканамічнай сітуацыі прывядзе да росту пратэстных настрояў у краіне, але наўрад ці да палітычнага крызісу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?