«Сёння мы прынялі рашэнне прыпыніць працу яшчэ чатырох інтэрнэт-крам. Яны знаходзіліся не на буйных інтэрнэт-пляцоўках. Выявіць іх нам дапамаглі грамадзяне, якія патэлефанавалі на гарачую лінію»,— сказала намесніца міністра гандлю Ірына Наркевіч..

Падставай для прыняцця адпаведнага рашэння стала парушэнне інтэрнэт-крамамі заканадаўства аб гандлі і абароне правоў спажыўцоў, якія выказаліся ў незахаванні патрабаванняў аб размяшчэнні на сайце цаны выключна ў беларускіх рублях, поўнай інфармацыі аб прадаўцу, вытворцу і імпарцёры, інфармацыі аб магчымасці разліку за тавар шляхам дыстанцыйнага пералічэння грашовых сродкаў, узораў дакументаў, якія пацвярджаюць факт рэалізацыі тавару. У адпаведнасці з пастановай Саўміна ад 19 снежаня 2014 гэтыя правапарушэнні лічацца грубымі парушэннямі правілаў гандлю і цягнуць за сабой прыпыненне працы інтэрнэт-крамаў. Намеснік міністра адзначыла, што аднавіць працу гэтыя крамы змогуць 29 снежня пры ўмове, што дадзеныя ім загады будуць выкананыя.

«Маніторынг працы інтэрнэт-крамаў, найбуйнейшых пляцовак ідзе кожны дзень, і мы будзем працягваць гэта рабіць»,— падкрэсліла намеснік міністра.

20 снежня Міністэрства гандлю прыпыніла працу адразу 13 інтэрнэт-крам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?