У цэнтры Адэсы адбыўся выбух каля офіса актывістаў Еўрамайдану.

Як паведамляецца, выбух адбыўся на вул. Жукоўскага, каля дома № 36, дзе дыслакуецца «Рада грамадскай бяспекі» актывіста Еўрамайдану Марка Гардзіенкі, паведамляе РБК-Украіна.

Прадстаўнікі арганізацыі паведамляюць, што пад прыпаркаваны аўтамабіль невядомыя кінулі ўзрыўпакет.

21:50

Новыя падрабязнасці выбуху на Жукоўскага, 36 у Адэсе, паведамляе рэгіянальны сайт Dumskaya.net.

У выніку здарэння пашкоджаны аўтамабіль «Масквіч» з украінскім сцягам у салоне. Яму адарвала бампер.

Актывісты размешчанай у будынку Рады грамадскай бяспекі убачылі зламысніка яшчэ да выбуху і кінуліся за ім у пагоню, але дагнаць мужчыну не ўдалося. Калі яны вярнуліся, адбыўся выбух.

Тым самым, кажуць яны, быў сарваны задума бандытаў.

Апошнія нібыта планавалі другі выбух, куды больш магутны, чым першы.

Па словах майданаўцаў, тэрарыст, верагодна, кінуў пад машыну выбуховы пакет, каб сабраць як мага больш разявак, а потым меў намер прывесці ў дзеянне другое выбуховае прыстасаваньне.

На месцы працуе следчая група міліцыі і супрацоўнікі СБУ.

Некалькі тыдняў таму ў Адэсе быў выбух у офісе мясцовага таварыства валанцёраў Еўрамайдану.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0