Беларусы паклапоцяцца пра мір і дабрабыт на сваёй зямлі.

Пра гэта сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка на навагоднім дабрачынным свяце для дзяцей рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці».

Звяртаючыся да ўдзельнікаў свята, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: «Кожны з вас можа зрабіць нешта добрае для сваёй краіны. Тым больш, што наступны год абвешчаны Годам моладзі, гэта значыць, гэта і ваш год».

«Усе вы, вядома, чулі крылатую фразу «спяшаецеся рабіць дабро». І я заклікаю да гэтага не толькі дарослых, але і нашых юных грамадзян. Зараз самы час для добрых спраў. Проста паглядзіце вакол, што і як можна зрабіць лепш. А мы, дарослыя, абяцаем вам, што паклапоцімся пра мір і дабрабыт на нашай зямлі», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?