Аб адкрыцці ў Беларусі інтэрнэт-крамы Lamoda, буйнога анлайн-прадаўца адзення і абутку, распавёў кіраўнік дырэктар кампаніі Фларыян Янсен. Паводле слоў Янсена, рашэнне выйсці на беларускі рынак звязана з хуткім ростам анлайн-гандлю ў краіне пры адноснай неразвітасці сегмента модных тавараў мясцовага анлайн-рытэйла.

Lamoda — глабальны інтэрнэт-праект, створаны пры падтрымцы вядучых сусветных інвестараў: Rocket Internet, Tengelmann Group, Holtzbrinck Ventures, Investment AB Kinnevik, JP Morgan Asset Management і PPR Group.

Па дадзеных J'son & Partners Consulting, да 2017 беларускі рынак анлайн-камерцыі будзе расці на 18% у год, а ў 2014 64,5% інтэрнэт-карыстальнікаў Беларусі хоць раз куплялі тавары ў інтэрнэце.

Беларускі праект Lamoda абапіраецца на «магутную расійскую інфраструктуру»: склад, студыю па вытворчасці кантэнту, кол-цэнтр. Адгрузкі у Беларусь ідуць наўпрост з дыстрыбуцыйнага цэнтра ў Быкаве і дастаўляюцца ў Мінск за 8-10 гадзін праз транзітны склад.

Адной з асаблівасцяў Lamoda з'яўляецца аўтаномія аперацыйных працэсаў. Выходзячы на новыя рынкі, кампанія імкнецца стварыць уласную інфраструктуру. Ужо з першых дзён працы новай інтэрнэт-крамы ў Мінску была запушчана ўласная служба дастаўкі LM Express.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?