Рух транспарту ў цэнтры Мінска сёння будзе часова абмежаваны ў сувязі з тэатралізаваным шэсцем Дзядоў Марозаў і Снягурак.

Ад 11.20 да 11.45 на час праходжання калоны будзе ўводзіцца паэтапнае абмежаванне руху транспартных сродкаў па вул. Энгельса (ад праспекта Незалежнасці да вул. Інтэрнацыянальнай), па вул. Інтэрнацыянальнай (ад вул. Я.Купалы да вул. Леніна), па вул. Леніна (ад праспекта Незалежнасці да вул. Няміга), па праспекце Пераможцаў (ад вул. Няміга да вул. Мельнікайтэ).

Акрамя таго, у сувязі з правядзеннем святочных мерапрыемстваў з 8.00 абмежаваная паркоўка транспарту ў раёне Кастрычніцкай плошчы і Палаца спорту. Прыпынак і стаянка транспартных сродкаў на Кастрычніцкай плошчы забароненая.

Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя ў святочныя дні будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме. Інспектары ДАІ будуць кантраляваць рух на ўсіх ключавых скрыжаваннях і магістралях сталіцы. Асаблівую ўвагу яны нададуць месцам правядзення святочных мерапрыемстваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?