Вучань другога класа Гімназіі № 1 горада Благавешчанска (Расія) Платон Ерашаў прыйшоў на ранішнік у касцюме Уладзіміра Пуціна — у пінжаку, штанах і кардоннай масцы. На фатаграфіі, зробленай мамай аднакласніцы «прэзідэнта», відаць, што хлопчык стаіць побач з дзецьмі ў вобразах мушкецёраў.

Пазней хлопчык прыйшоў у рэдакцыю «Амурскай праўды», дзе распавёў, што спачатку яму хацелася апрануцца ў касцюм Дарта Вейдэра: «Але гэтага касцюма ў крамах мы не знайшлі - усё ўжо раскупілі. А так выйшла, што тату з Лондана прывезлі ў падарунак маску Пуціна. І ён прапанаваў мне быць прэзідэнтам — я адразу пагадзіўся. Тым больш пінжак, кашуля, штаны ў мяне ўжо былі…».

Маленькі Пуцін адзначыў, што на ранішніку Дзед Мароз не прымусіў яго чытаць вершы, але карагод ён вадзіў з астатнімі дзецьмі. Паводле яго слоў, касцюм напалохаў адну з бабуль, якія прыйшлі ў школу: «павярнулася да мяне, пляснула рукамі і прашаптала:»О божа, Пуцін!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?