У Беларусі ўведзена абавязковае страхаваньне ўраджаю сельгаскультур і цэнных відаў быдла і птушкі. Новы від страхаваньня ўведзены ў адпаведнасьці з указам ад 31 сьнежня 2006 году №764 «Пытаньні абавязковага страхаваньня сельскагаспадарчых культур, быдла і птушкі».

На першым этапе страхавацца будуць чатыры віды сельскагаспадарчых культур (азімае трыцікале? й зімка, яравы ячмень і ярка) і тры пазыцыі быдла і птушкі (завадзкое быдла, завадзкія сьвіньні й бацькоўскія чароды курэй) . Гэта найбольш накла́дная прадукцыя, і яе страхаваньне дазволіць прадухіліць магчымыя эканамічныя страты. Актуальнасьць такога віду страхаваньня абумоўленая неабходнасьцю стварэньня спрыяльных умоў для разьвіцьця аграрнага сэктару беларускай эканомікі, абароны маёмасных інтарэсаў вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі.

Паводле зьвестак «Белдзяржстраху», 95% страхавых унёскаў будзе рабіць дзяржава і 5% — сельгасвытворцы. Вызначана даволі шырокае кола страхавальнікаў. Але імі могуць быць толькі сельгасарганізацыі, фэрмэры, вытворцы, якія вырошчваюць сваю прадукцыю на продаж. Ураджай, вырашчаны на асабістых падворках, страхаваньню не падлягае.

Такі від страхаваньня сельгаспрадукцыі рапаўсюджаны ва ўсім сьвеце, бо сельгасвытворчасьць найбольш адчувальная да ўплыву некантраляваных чыньнікаў, адзначылі ў «Белдзяржстраху».

У Беларусі вызначана, што ў першы год страхаваньня дзяржава будзе сплачваць 50% стратаў. Страхаўшчыкам даецца магчымасьць сфармаваць неабходную страхавую рэзэрву, якая ў наступныя гады дазволіць павялічваць адсотак сплачваньня й давесьці яго да 100%, а таксама пашырыць пералік культур і жывёл, якія падлягаюць страхаваньню.

РУСП «Белдзяржстрах» у 2008 годзе плянуе сабраць больш за 80 мільярдаў рублёў па абавязковым страхаваньні сельгаскультураў. Прагназаваны памер адказнасьці страхаўшчыка па абавязковым сельгасстрахаваньні (максымальна магчымая сума страхавых выплат) на першы год правядзеньня такога страхаваньня складзе 466,5 мільярдаў, у тым ліку 410,6 мільярдаў рублёў — па страхаваньні ўраджаю сельскагаспадарчых культур і 55,8 мільярдаў — па страхаваньні быдла і пшаніцы.

Паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0