Укртрансінспекцыя накіравала лісты аўтамабільным перавозчыкам і ўладальнікам аўтобусных станцый з патрабаваньнем спыніць з 26 снежня продажы квіткоў і перавозкі пасажыраў на аўтобусных маршрутах, якія вядуць у мацерыковую частку Украіны з тэрыторыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым.

Як паведамляецца на афіцыйным сайце Дзяржаўнай інспекцыі Украіны па бяспецы на наземным транспарце, такія меры прынятыя «ў сувязі з абвастрэннем сітуацыі ў Аўтаномнай Рэспубліцы Крым і ўварваннем на тэрыторыю Украіны узброеных фарміраванняў, па-экстрэмісцку настроеных асоб і ваеннай агрэсіяй з боку Расійскай Федэрацыі і з мэтай пазбягання пагрозы жыццю і здароўю пасажыраў».

Акрамя таго, кіраўнікам тэрытарыяльных органаў Укртрансінспекцыі даручана пад персанальную адказнасць неадкладна давесці да ведама аўтамабільных перавозчыкаў і аб'яднанняў аўтобусных станцый інфармацыю адносна патрабавання спынення перавозкі пасажыраў і продажу квіткоў на аўтобусных маршрутах, якія вядуць у мацерыковую частку Украіны з тэрыторыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым.

Раней паведамлялася, што «Укрзалізниця» цалкам спыняе чыгуначныя зносіны з Крымам. У сувязі з мерамі бяспекі з 27 снежня абмяжоўваецца маршрут руху цягнікоў у Крым да станцый Новааляксееўка і Херсон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?