18-гадовая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў фінал адзіночнага разраду турніру ў аўстралійскім Голд-Косьце з прызавым фондам у 175 тысяч даляраў.

Вікторыя, якая займае ў рэйтынгу WTA трыццаты радок, па чарзе перамагла японку Аі Сугіяму, украінку Юліяну Федак, славачку Даміку Цыбулкаву.

Сёньня ў паўфінале беларуска ўпэўнена перамагла сямнаццатую ракетку сьвету Шахар Пеер зь Ізраілю – 6:4, 6:2. У фінале Азаранка сустрэнецца з кітаянкай Лі На (N 29 WТА).

Летась Вікторыя Азаранка двойчы выходзіла ў фіналы прэстыжных турніраў, але абодва разы прайгравала. Паглядзім як будзе на гэты раз. Турнір у Голд-Косьце папярэднічае “Аўстраліян Оўпэн” – першаму ў годзе турніру Вялікага Шлему.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?