Гледачы сваім галасаваннем на першае месца паставілі брэсцкі гурт Muzzart, а на другое — праект нарвежскага спевака беларускага паходжання Аляксандра Рыбака, былога пераможцы «Еўрабачання». Трэціх народных улюбёнцаў — зомбі-групу Sweet Brains — у фінал адбору не прапусцілі.

Але журы адправіла ў Вену заўсёднікаў беларускай поп-сцэны Uzari & Maimuna. 

Аляксандр Рыбак ад расстройства запісаў відэазварот.

«Я ўжо столькі гастралюю, і еўрапейцы ўсюды гавораць столькі бруду пра маю радзіму, пра Беларусь. А я абараняю, абараняю, кажу, што там добрая сістэма. Кажуць — якая сістэма? Там усё куплена. Больш не ведаю, што я абараняю, — ледзь стрымлівае слёзы Рыбак. — Кожны год беларуская дэлегацыя просіць у мяне напісаць песню, якая можа перамагчы на «Еўрабачанні». І вось я напісаў… Патраціў час, грошы, знайшоў таленавітых дзяўчат…

Я бачыў гэтае журы, я з імі ўсімі сустракаўся. Адзін мне казаў: «Заўжды мы будзем цябе падтрымліваць!» І вось так падтрымалі», - наракае Рыбак. «Спадзяюся, што гэтае журы ніколі ў жыцці не ўбачу», — падсумаваў Рыбак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?