Колькасць увезеных у Беларусь легкавых аўтамабіляў у студзені-лістападзе 2007 года склала 166,2 тыс. коштам $985,7 млн. Гэта амаль у 1,2 раза больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2006 года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Большасць аўтамабіляў была ўвезена з Германіі, Францыі, Расіі і Японіі.

Імпарт за 11 месяцаў 2006 года складаў 142,7 тыс. аўтамабіляў на суму больш як $718,9 млн.

У Беларусь у студзені-лістападзе 2007 года было ўвезена таксама амаль у 1,5 раза больш сотавых тэлефонаў у параўнанні з аналагічным перыядам 2006 года. За адзінаццаць месяцаў імпарт склаў больш за 363,4 тыс. штук на суму $35,4 млн. За аналагічны перыяд 2006 года імпартавана 215,1 тыс. тэлефонаў на суму $24 млн.

"Такое павелічэнне ў многім звязана з мерамі, што прымаюцца мытным ведамствам рэспублікі па легалізацыі гэтага бізнесу", - адзначылі спецыялісты ДМК. Найбольшая колькасць мабільных тэлефонаў была ўвезена з Венгрыі - 129,9 тыс. штук, Карэі - 103,5 тыс. штук і Кітая - 96,8 тыс. штук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?