Украінскі гурт «Тартак» запісаў новую песню і кліп у гонар украінскіх байцоў, якія бароняць Данецкі аэрапорт, паведаміла валанцёрская група «Вяртайся жывым» у Facebook.

«Некаторых з гэтых хлопцаў мы ведаем асабіста, частка іх ўжо стала нашымі сябрамі. Так і павінна быць — краіна мусіць ведаць сваіх герояў у твар!» — напісаў адміністратар групы.

Рок-гурт «Тартак» быў заснаваны ў 1996 годзе і праславіўся ў 2004 годзе песняй «Я Не Хочу», якая адлюстравала эмоцыі многіх украінцаў падчас Памаранчавай Рэвалюцыі.

Гурт і раней пісаў песні і рабіў кліпы прысвечаныя ўкраінскай гісторыі і вайсковай культуры — «Лицарський Хрест», «Не Кажучи Нікому», «Наше Літо».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?