Як паведаміў БелаПАН начальнік аддзела транспарту, камунікацый і экалогіі Гомельскага гарвыканкама Вячаслаў Пятроў, ён звязвае гэтую праблему з пераафармленнем уладальнікаў таксі — індывідуальных прадпрымальнікаў у юрыдычныя асобы.

«Нашы людзі заўсёды чакаюць да апошняга. Вось і прадпрымальнікі спадзяваліся, што да ўказа прэзідэнта № 760 у апошні момант з’явяцца нейкія палёгкі, але гэтага не адбылося. Таму частка «маршрутчыкаў» цяпер знаходзіцца на стадыі пераафармлення дакументаў, яшчэ частка — незразумела на якой стадыі. Але да лютага сітуацыя павінна прыйсці ў норму», — лічыць В.Пятроў.

Начальнік аддзела транспарту таксама паведаміў, што 23 студзеня плануецца правесці конкурс на месцы вызваленых маршрутаў. Ён не выключае, што ў найбліжэйшы час некаторыя маршруты невысокай рэнтабельнасці наогул перастануць існаваць.

«Пасля конкурсу ўладальнікі таксі з менш выгадных маршрутаў перабяруцца на больш выгадныя, месцы вызваляцца. А свежага прытоку жадаючых я не бачу», — пракаментаваў В.Пятроў.

Тым часам уладальнік аднаго з маршрутных таксі, які не пажадаў назвацца, паведаміў БелаПАН, што з новага года сам працуе за рулём. «Станавіцца юрыдычнай асобай мне нявыгадна. Давядзецца працаваць за капейкі і мець шмат праблем. Пакуль важу людзей сам, але ўжо шукаю сабе іншы занятак», — сказаў ён.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0