Першая спроба зносу шляхам падрыву прайшла 26 снежня каля 12:05. Бліжэйшыя вуліцы закрылі для праезду, жыхароў дамоў у радыюсе 250 метраў эвакуявалі ў гатэль. Выбухоўку заклалі на сёмы паверх. Але нешта пайшло не так, як было разлічана.

Паўторны падрыў у той жа дзень таксама не прынес вынікаў.

«Гэта маналітны жалезабетон. Ён збудаваны як ДЗОТ, яго гаўбіцай не прабіць. Ён разлічаны на сейсміку дзесяць балаў!» — нібы кпіў забудоўца.

Крымская «Пізанская вежа» стала разлятацца па інтэрнэце. Мясцовыя малявалі шматлікія фатажабы.

Наступным днём, каля 14-30 27 снежня буднак атрымалася знесці трэцім выбухам. Дом разваліўся на дзве часткі, якія «паклаліся» на бок, але не раструшчыліся канчаткова.

Будынак на мысе Хрустальны супраціўляўся зносу яшчэ да падрываў. Першы расійскі губернатар Севастопаля забараніў пабудову, гаспадарчы суд горада прызнаў будоўлю незаконнай і належнай зносу, гэта затым пацвердзіў апеляцыйны суд і вярхоўны суд РФ. Але дольнікі патрабавалі абараніць свае правы, а забудоўца — распачаць крымінальную справу супраць тых, хто ініцыяваў знос.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?