У студзені ў Беларусь прыбыў новы праваслаўны мітрапаліт - Павел (Георгій) Панамароў. Ён быў епіскапам у Разані і ніякага дачынення да Беларусі не меў.

У студзені пабраліся шлюбам палітык Павел Севярынец і Вольга Шылак.

Студзень. Шматкіламетровыя чэргі да дароў Вешчуноў збіраліся у Мінску больш за тыдзень.

Студзень. Два мільярды рублёў выдаткавалі з бюджэту на прапагандысцкі фільм «Авель». Пазней назва фільма была змененая на «Мы браты». Падчас здымак на плошчы Незалежнасці масоўцы прапаноўвалі крычаць «Нешта не так». З гэтай нагоды ў Беларусі нарадзіўся новы Інтэрнэт-мем.

Сакавік. Развітанне з Рыгорам Барадуліным.

Сакавік. На выбарчым участку ў Смалявічах. Выбары ў мясцовыя Саветы прайшлі ў Беларусі амаль незаўважна. На адно месца прэтэндавала 1,1 кандыдата.

Дзень Волі — 2014 прайшоў пад знакам салідарнасці з Украінай.

Сакавік. У Нацыянальным мастацкім музеі адчынілася найбуйнейшая выстава «10 стагоддзяў беларускага мастацтва».

Красавік. На волю выйшаў палітвязень-афганец Мікалай Аўтуховіч.

Красавік. Інсцэніраваны Крыжовы шлях у касцёле на Залатой Горцы ў Мінску.

Наста Дашкевіч праважае свайго мужа Змітра падчас чарговага затрымання нібыта за «парушэнне прэвентыўнага нагляду».

Уладальніцай тытула «Міс Беларусь — 2014» стала Вікторыя Мігановіч са Смаргоні (у цэнтры).

Уладальнікам Кубка Беларусі па футболе ў 2014 годзе стаў салігорскі «Шахцёр».

Серж Бандарчук адкрыў у Мінску прыватны цырк з беларускай назвай. Фота Кірылы Хілько.

У маі ў Мінску ўпершыню прайшоў чэмпіянат свету па хакеі. На мінскім замчышчы была арганізавана Зона гасціннасці, на якой заўзятары зладзілі сапраўдны карнавал. Прысутнасць рускіх турыстаў у Мінску ў гэтыя дні проста зашкальвала. Праўда, святам гэта сталася не для ўсіх: дзясяткі палітактывістаў былі арыштаваныя і асуджаныя на суткі.

У маі ў Мінску ўпершыню прайшоў чэмпіянат свету па хакеі. На фота: беларускі фанат.

Пераможцам літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца стаў Ігар Бабкоў за кнігу «Хвілінка. Тры гісторыі».

Чэрвень. У Мінску адчынілася чарговая станцыя метро — «Малінаўка».

Украінскі хлопчык, які пераехаў са сваімі бацькамі з ахопленага баявымі дзеяннямі Данбаса, гуляе ў будынку зачыненай школы ў Жлобінскім раёне. Дзясяткі сем'яў-бежанцаў з усходу Украіны пераехалі жыць у Беларусь ў гэтым годзе.

Удзельнікі рэпетыцыі парада 3 Ліпеня ў касцюмах партызанаў на праспекце Машэрава.

На свабоду выйшаў палітвязень Алесь Бяляцкі. Прашэння пра памілаванне ён не пісаў.

Навабудам года стаў музей Вялікай Айчыннай вайны. Музей здзівіў сваёй мадэрновасцю, але сапраўднай гісторыі там нямнога.

На руінах старога шпіталя ў Дзісне.

На руінах старога шпіталя ў Дзісне.

Матч Беларусь — Украіна ў Барысаве ператварыўся ў дэманстрацыю салідарнасці. Фанаты абедзвюх краін спявалі пра Пуціна, скандавалі «Жыве Беларусь!» і «Слава Украіне!».

Традыцыйнае евангелісцкае вяселле ў парніку ў Альшанах (Столінскі раён).

Аншлаг на Дзень вышыванкі ў Мінску. Мода на вопратку ў нацыянальным стылі стала трэндам 2014 года.

Снежань. На волю выйшаў палітвязень Эдуард Лобаў. Ён правёў за кратамі роўна чатыры гады і тры разы адмаўляўся напісаць прашэнне аб памілаванні.

Снежань. Чарговая дэвальвацыя беларускага рубля спарадзіла ажыятаж. На фота — пустыя паліцы аддзела электронікі ў гіпермаркеце «Карона-Замак».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?