Беларусы павінны быць гаспадарамі на сваёй зямлі і берагчы яе. Гэта адзначыў Аляксандр Лукашэнка сёння ў час прадстаўлення на пасадзе прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова.

«Мы павінны быць гаспадарамі на гэтай зямлі і павінны гэтую зямлю, чаго б гэта ні каштавала, берагчы і абараняць», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сёння, напярэдадні Новага года, наведаў дом-інтэрнат для пенсіянераў-інвалідаў.

«Гледзячы на іх, думаю: чаго нам не хапае? У нас ёсць усё. Беларусы яшчэ ніколі так добра не жылі. Няхай мяне пачуюць і зразумеюць», — адзначыў Лукашэнка.

Ён нагадаў, што цяжкім быў для Беларусі пасляваенны перыяд, калі людзі ў вельмі складаных умовах аднаўлялі краіну.

«Сёння некаторыя крыўдзяцца — таго не хапае, гэтага. А я настойваю: калі чалавек хоча нармальна жыць і карміць сваіх дзяцей, сваю сям'ю — у яго ўсё для гэтага ёсць, трэба толькі варушыцца», — мяркуе ён.

Разам з гэтым ён канстатаваў, што ёсць і іншая катэгорыя людзей, якія п'янствуюць, лодарнічаюць і, зразумела, жывуць няважна:

«Калі нехта падляноўваецца, не хоча працаваць, ды яшчэ і адукацыі не атрымаў, гультай, за каўнер любіць закласці, кожны дзень курыць па два пачкі цыгарэт, палічыце, колькі каштуе выпіць і закурыць, а яшчэ і панюхаць нейкай наркаты. І якая работа потым пасля п'янкі? І якімі багатымі людзьмі яны могуць быць?» Пры гэтым ён задаў рытарычнае пытанне: «Які прэзідэнт і якая ўлада зробіць нармальным дабрабыт такіх людзей?»

На думку кіраўніка дзяржавы, беларусы заўсёды вызначаліся тым, што ніколі не раскідваліся грашыма, бо жыццё ў іх не было простым.

У гэтым менталітэт нашых людзей. Ёсць шмат простых людзей, якія не ставяць пытанне аб пенсіях, недзе падзарабляюць, недзе карыстаюцца прадастаўляемымі ў магазінах скідкамі.

«Я часта думаю: уся наша праблема ў тым, што наш народ не перажыў дрэнных часоў у той перыяд, калі нашы браты (па былым Савецкім Саюзе) церпяць», — сказаў Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу на Украіну, дзе цяпер вельмі складаная сітуацыя.

«Кожны павінен разумець, што яго дабрабыт, перш за ўсё, у яго руках, а потым ужо Мясніковіча, Кабякова, Лукашэнкі, і потым губернатараў», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?