У чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае «Дынама» выйграла дзявяты матч запар. Сёння, 29 снежня, «зубры» вырвалі перамогу ў «Віцязя» з лікам 5:4, саступаючы ў канцы трэцяга перыяда — 3:4.

Наступныя два матчы «Дынама» правядзе ў гасцях: 3 студзеня супраць «Ёкерыта», а 5 студзеня — супраць «Атланта».

Наступны матч у Мінску — 8 студзеня. «Дынама» на «Мінск-Арэне» згуляе з браціслаўскім «Слованам»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0