Міністэрства юстыцыі падало пазоў у Вярхоўны суд аб ліквідацыі ПКБ. У пазове адзначаецца, што нават пасьля пісьмовых папярэджаньняў, камуністы працягвалі парушаць заканадаўства.

2 жніўня Вярхоўны суд прыпыніў дзейнасьць ПКБ тэрмінам на шэсьць месяцаў, аднак, як мяркуе Міністэрства юстыцыі, партыя за гэты пэрыяд рабіла дзеяньні, якія ёй былі забароненыя заканадаўствам. У прыватнасьці, ПКБ ставіцца ў правіну ўваходжаньне ў аргкамітэт па правядзеньні «Эўрапейскага маршу», а таксама падпісаньне 30 жніўня ўгоды аб прынцыпах удзелу ў парлямэнцкіх выбарах. Яшчэ ПКБ закідваецца актыўная міжнароднай дзейнасьці – удзел Сяргея Вазьняка ў кастрычніку ў канфэрэнцыі Партыі эўрапейскіх левых у Кішынёве, а Сяргея Калякіна – у зьезьдзе Партыі эўрапейскіх левых у Празе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?