Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад абавязкаў чатырох паслоў, у тым ліку былога старшыню КДБ Уладзіміра Мацкевіча.

Указамі прэзідэнта ад 3 студзеня вызваленыя ад абавязкаў чатыры беларускія паслы: Уладзімір Каралёў (пасол у Швейцарыі і пры Святым прастоле па сумяшчальніцтве), Вадзім Лазерка (пасол у Аргенціне, а таксама па сумяшчальніцтве ў Чылі і Уругваі), Ніна Мазай (пасол у Канадзе) і Уладзімір Мацкевіч (пасол у Югаславіі і па сумяшчальніцтве ў Босніі і Герцагавіне ). Пра гэта паведаміў Нацыянальны прававы інтэрнет-партал.

У. Каралёў быў прызначаны паслом у Швейцарыі 29 жніўня 2000 года, пры Святым Пасадзе — 18 лютага 2002 года; В. Лазерка паслом у Аргенціне — 6 кастрычніка 1999 года, у Чылі і Уругваі — 24 студзеня 2000 года; Н. Мазай паслом у Канадзе — 8 мая 2001 года; У.Мацкевіч паслом у Югаславіі — 13 ліпеня 2001 года, у Босніі і Герцагавіне — 4 ліпеня 2002 года. Са снежня 1995-га па лістапад 2000 года У.Мацкевіч узначальваў КДБ Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?