Расейскі МЗС паабяцаў, што «недружалюбныя выпады» ЗША ў дачыненні да Масквы не застануцца без адказу.
У ведамстве заявілі, што санкцыі, уведзеныя ЗША супраць Расіі, «ставяць пад пытанне перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва ва ўрэгуляванні вострых міжнародных праблем», у тым ліку сітуацыі вакол іранскай ядзернай праграмы і сірыйскага крызісу.
У панядзелак прэзідэнт ЗША Барак Абама заявіў у эфіры амерыканскага Нацыянальнага грамадскага радыё, што санкцыі ў дачыненні да Расіі пакажуць, наколькі буйную стратэгічную памылку Уладзімір Пуцін здзейсніў, калі анексіраваў Крымскі паўвостраў.
Новыя санкцыі, падпісаныя прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам у сярэдзіне снежня, забараняюць экспартаваць тавары, тэхналогіі і іншыя паслугі ў Крым.