РУП «Беларуская АЭС» атрымала ліцэнзію на збудаванне другога энергаблока атамнай станцыі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МНС.

Рашэнне аб выдачы эксплуатуючай арганізацыі РУП «Беларуская АЭС» ліцэнзіі на права збудавання другога энергаблока прынята сёння на пасяджэнні калегіі МНС.

Паводле ўсталяванай заканадаўствам працэдуры была праведзена экспертыза дакументаў, што абгрунтоўваюць ядзерную і радыяцыйную бяспеку. У рамках гэтай працы ДНУ «Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў — Сосны» НАН Беларусі правяло праверку паўнаты абгрунтаванняў бяспекі блока №2 і адпаведнасці абгрунтоўваючых дакументаў патрабаванням заканадаўства Беларусі і Расіі ў галіне выкарыстання атамнай энергіі, крыніц іанізуючага выпраменьвання, а таксама міжнародным рэкамендацыям.

Акрамя гэтага камісія Дзяржатамнагляду правяла ацэнку адпаведнасці арганізацыйных і тэхнічных магчымасцяў РУП «Беларуская АЭС» ліцэнзійным патрабаванням і ўмовам.

Улічваючы заключэнні аб тым, што выбраныя праектныя рашэнні па ўзвядзенні блока №2 Беларускай АЭС з'яўляюцца абгрунтаванымі з пункту гледжання ядзернай і радыяцыйнай бяспекі і задавальняюць патрабаванням нарматыўных актаў Беларусі і Расіі, у адпаведнасці з якімі распрацаваны праект і будуць выконвацца працы па яго ўзвядзенні, а таксама станоўчыя вынікі ацэнкі адпаведнасці, прынята рашэнне аб выдачы ліцэнзіі, якая дазволіць прыступіць да асноўнага этапу збудаванні блока №2 Беларускай АЭС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?