Апазіцыянера Аляксея Навальнага, затрыманага на Манежнай плошчы ў Маскве, паліцэйскія прывезлі дадому, вынікае з запісу ў «Твітары» Навальнага.

«Спачатку везлі ў АУС, на паўдарозе паступілі новыя ўказанні. Прывезлі дадому, з кватэры не выпускаюць. Пад дзвярыма пяць байцоў 2-га аперпалка», — паведамляецца ў мікраблогу апазіцыянера.

Навальны, якому ў аўторак далі 3,5 гады ўмоўнага тэрміну па «справе Іў Рашэ», накіроўваўся на акцыю пратэсту ў яго падтрымку на Манежнай плошчы ў Маскве.

Апазіцыянер, нягледзячы на хатні арышт, адправіўся на метро на Манежную плошчу, дзе праходзіць несанкцыянаваная акцыя пратэсту ў яго падтрымку.

Брат апазіцыянера Алег Навальны быў прысуджаны па «справе Іў Рашэ» да 3,5 гадоў калоніі..

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?