55-гадовы жыхар горада Оулу, за якім не было правапарушэнняў, пайшоў сёння, 30 снежня, за пакупкамі са сваёй маці. Узважваючы грушы, ён крыху патрымаў пакет у паветры, дзякуючы гэтаму цана груш зменшылася на 79 цэнтаў.
Але пакупку аплаціла маці парушальніка, якая знаходзілася ў поўным няведанні пра дзеянні сына.
Злачынства, аднак, не засталося незаўважаным, і ахоўнікі крамы выклікалі паліцыю.
Вартавыя парадку выпісалі парушальніку адзін дзённы штраф, які адносна яго даходу склаў 108 еўра.
Такім чынам, пакаранне перавысіла выгаду ад злачынства ў 136 разоў.
Па словах паліцыянтаў, парушэнні, учыненыя асобамі на шостым дзясятку гадоў без крымінальнага мінулага, вельмі рэдкія.