Па выніках 2014 года прысуджаны пяць прэмій «За духоўнае адраджэнне». Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 30 снежня.

Сярод лаўрэатаў гэтай высокай узнагароды — аўтарскі калектыў у складзе настаяцеля рэлігійнай абшчыны «Прыход храма абраза Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» у Мінску Мінскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы протаіерэя Ігара Карасцялёва і дацэнта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Марыны Краўцовай. Іх намаганнямі створаны навучальна-вытворчыя майстэрні пры названым прыходзе для сацыялізацыі людзей з цяжкімі захворваннямі.

Лаўрэатам прэміі стаў таксама калектыў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, які ўвасобіў нацыянальна-гістарычную тэматыку ў балеце «Вітаўт».

У ліку лаўрэатаў і калектыў Рэспубліканскага інтэрната ветэранаў вайны і працы, які ўнёс вялікі ўклад у развіццё дзяржаўнай сістэмы сацыяльнай абароны, умацаванне ідэй чалавекалюбства і міласэрнасці ў грамадстве.

Лаўрэатам прэміі стаў калектыў Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра «Зубраня», які дасягнуў значных поспехаў у развіцці здольнасцей таленавітых і адораных дзяцей і падлеткаў, выхаванні будучых грамадскіх лідараў.

Гэтай узнагароды ўдастоены і Цэнтральны камітэт Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, які ўнёс значны ўклад у грамадзянскае выхаванне і фарміраванне патрыятычнай самасвядомасці моладзі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?