Беларуская Энцыклапедыя, якая год таму з'явілася ў адсканаваным выглядзе на торэнтах, цяпер даступная і для анлайн-прагляду па старонках. Гэта можа быць карысным для тых, хто не можа спампоўваць вялікі аб'ём і хацеў бы атрымаць хуткі доступ да патрэбных матэрыялаў. Энцыклапедыя даступная на сэрвісах box.com і issuu.com:

— https://app.box.com/bielaruskaja-encyklapiedyja

— http://issuu.com/movazbor/docs

На box.com можна пераходзіць на патрэбную старонку, увёўшы нумар старонкі, а таксама вылучаць і капіраваць тэкст. На issuu.com можна шукаць па словах (аднак варта ўлічыць, што тэкст, даступны ў тэкставым слоі файла, распазнаны па-чарнавому і даводзіцца найперш арыентавацца візуальна на тэкст, адлюстраваны ў складзе графічнага слоя).

Беларуская Энцыклапедыя, выдадзеная ў суверэннай Беларусі, дапаможа атрымаць звесткі пра самыя разнастайныя рэчы і з'явы на беларускай мове, робячыся такім чынам адной з цэнтральных крыніц фарміравання беларускамоўнай прасторы і засваення ведаў без пасярэдніцтва іншых моў. З гэтай жа прычыны яе можна разглядаць і як аўтарытэтную крыніцу для вырашэння моўных пытанняў, на якія няма адказаў у слоўнікаў: для высвятлення тэрміналогіі і напісання спрэчных назваў і імёнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?