Прыкладна а шостай гадзіне 1 студзеня каля 16-павярховага дома ў Савецкім раёне Гомеля было знойдзена цела 17-гадовай дзяўчыны.

Паводле папярэдняй інфармацыі, яна ўчыніла самазабойства, кінуўшыся з агульнага балкона шматпавярховага дома.

Як паведаміла БелаПАН крыніца ў праваахоўных органах, дзяўчына святкавала Новы год з сяброўкамі. Паміж імі ўзнік канфлікт, і дзяўчына некуды пабегла. Праваахоўныя органы вядуць праверку па факце смерці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0