Міністэрства фінансаў Беларусі апублікавала справаздачы аб дзейнасці адкрытых акцыянерных таварыстваў, а таксама кампаній, якія выпускалі аблігацыі. Дадзеныя датычацца трэцяга квартала 2014 года.
«Наша Ніва» склала рэйтынг самых прыбытковых і стратных кампаній Беларусі з адкрытай справаздачнасцю.
Самыя прыбытковыя:
1 | «Беларуськалій» | $552,6 мільёна |
2 | Мазырскі НПЗ | $221,2 мільёна |
3 | «Нафтан» | $104,4 мільёна |
4 | Банк развіцця Беларусі | $98,2 мільёна |
5 | «Еўрагандаль» («Еўраопт») | $66,5 мільёна |
6 | «Гомельтранснафта Дружба» | $58 мільёнаў |
7 | «Мінскэнерга» | $53,8 мільёна |
8 | Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» | $49,5 мільёна |
9 | «Савушкаў прадукт» | $28,2 мільёна |
10 | «Віцебскэнерга» | $25,2 мільёна |
11 | «Брэстэнерга» | $23,5 мільёна |
12 | Гомельскі хімічны завод | $23,3 мільёна |
13 | МАПІД | $23,3 мільёна |
14 | Мінскі завод колавых цягачоў | $23,1 мільёна |
15 | «Контэ Спа» | $22,7 мільёна |
16 | «Гродна Азот» | $22,1 мільёна |
17 | «Гомельэнерга» | $21,6 мільёна |
18 | «Белавія» | $21,3 мільёна |
19 | Агракамбінат «Дзяржынскі» | $19,8 мільёна |
20 | «Прамагралізінг» | $17,8 мільёна |
Самыя стратныя:
1 | «Атлант» | -$42,8 мільёна |
2 | БелАЗ | -$29,4 мільёна |
3 | МТЗ | -$23,5 мільёна |
4 | МАЗ | -$22,1 мільёна |
5 | «Гомельшкло» | -$16,1 мільёна |
6 | Агракамбінат «Прыдняпроўскі» | -$14,7 мільёна |
7 | Барысаўскі мясакамбінат | -$13,9 мільёна |
8 | Светлагорскі ЦКК | -$12 мільёнаў |
9 | Скідзельскі цукровы камбінат | -$11,5 мільёна |
10 | «Лідахлебапрадукт» | -$10 мільёнаў |