1 студзеня ў Беларусі пастановай Савета міністраў № 1269 ад 30 снежня 2014 г. змененыя тарыфы на электрычную энергію, паведамляе БелТА.

На партале Tut.by падлічылі, што тарыфы на электрычную энергію для насельніцтва з 1 студзеня 2015 года падвышаюцца на 8,8%.

Для аплаты за 1 кВт·г у жылых дамах (кватэрах), абсталяваных электрычнымі плітамі, будзе прымяняцца аднаставачны тарыф Br801,1. Дыферэнцыраваны тарыф па часавых перыядах устаноўлены ў памеры Br560,8 для мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) і Br1602,2 — для максімальных (з 17.00 да 22.00).

Тарыф на электраэнергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай (сумарнай) магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт у перыяд мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) устаноўлены ў памеры Br942,5 за 1 кВт·г, у астатні час сутак — Br2827,5.

Электраэнергія, за выключэннем выпадкаў, згаданых вышэй, будзе каштаваць Br942,5 за 1 кВт·г, а дыферэнцыраваны тарыф складзе Br659,8 для мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) і Br1885 для максімальных (з 17.00 да 22.00).

У пастанове гаворыцца і пра тарыфы (цэны) на камунальныя паслугі, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне.

Што тычыцца тарыфу на электраэнергію, то ў гэтым выпадку ён складае Br1467,5 за 1 кВт·г. Дыферэнцыраваны тарыф — Br1027,3 1 за кВт г з 22.00 да 17.00, Br2935 — у іншы час.

Тарыф на цеплавую энергію для патрэбаў ацяплення і гарачага водазабеспячэння, які цалкам пакрывае выдаткі, складае Br466119,8 за 1 Гкал. Калі выкарыстоўваюцца прыборы індывідуальнага ўліку расходу газу, то тарыф на прыродны газ — Br2588 за 1 куб.м. Калі такіх прыбораў няма, пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння або індывідуальнага воданагравальніка (за выключэннем газавага) на аднаго жыхара ў месяц будзе налічвацца па Br20.700. У выпадку, калі ёсць газавая пліта і індывідуальны газавы воданагравальнік, але няма цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння, — Br59500 на аднаго чалавека. Для тых, у каго ёсць газавая пліта, але няма ні цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння, ні індывідуальнага газавага воданагравальніка, — Br33650 на жыхара. Калі ў жылым памяшканні ёсць індывідуальныя газавыя ацяпляльныя прыборы, то за 1 кв.м агульнай плошчы штомесяц будзе налічвацца па Br20704.

Звадкаваны газ, калі ёсць прыборы індывідуальнага ўліку, будзе каштаваць Br32632 за 1 куб.м. Калі такі газ выкарыстоўваюць без лічыльнікаў, то пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння або індывідуальнага воданагравальніка (за выключэннем газавага) на аднаго жыхара ў месяц прыходзіцца па Br97900. Калі ёсць газавая пліта і індывідуальны газавы воданагравальнік, але няма цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння — Br277400 за жыхара. Калі няма цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і індывідуальнага газавага воданагравальніка — Br130550. У выпадку, калі ёсць індывідуальны газавы ацяпляльны прыбор, — Br97896 за 1 кв.м агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц.

Тарыф на газ у балонах вагой 21 кг (у выпадках, устаноўленых заканадаўствам, і звыш нормаў спажывання, устаноўленых аблвыканкамамі і Мінгарвыканкамам) — Br10100 за 1 кг. Адзін балон каштуе Br212100. Для індывідуальных рэзервуарных установак (вадкая фаза) 1 кг каштуе Br14195.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?