Міхэіл Саакашвілі прайграе ў Тбілісі, але ў краіне ў цэлым набірае каля 53 % галасоў выбарцаў. У кандыдата ад аб'яднанай апазыцыі Левана Гачэчыладзэ — каля 25 % галасоў. Паводле ўсіх зьвестак, абсалютная большасьць выбарцаў прагаласавалі за ўступленьне Грузіі ў НАТО на паралельна праведзеным рэфэрэндуме. Класкоўскі: «Саакашвілі перамагае, але без элегантнасьці».

Спачатку вынік Саакашвілі балянсаваў на мяжы 50 %.

Колькасьць галасоў, пададзеных за Саакашвілі на пазачарговых прэзыдэнцкіх выбарах, па стане на 17.00, пасьля апрацоўкі бюлетэняў з 819 участкаў, была ніжэйшай за 50 %. Паводле апрацоўкі бюлетэняў з 819 участкаў, Саакашвілі набіраў 48,55 % галасоў.

На другім месцы ідзе кандыдат ад аб’яднанай апазыцыі Леван Гачэчыладзэ - 26,12 %. Ён перамагае ў сталіцы (39 % галасоў супраць 31 % у Саакашвілі), але зь вялікім адрывам саступае ў рэгіёнах. Між іншым Гачэчыладзэ яшчэ больш негатыўна настроены ў дачыненьні да Расеі, чым Саакашвілі.

Аднак па меры надыходжаньня зьвестак з рэгіёнаў, вынік Саакашвілі зноў пачаў расьці.

Паводле зьвестак на 19.00 Саакашвілі меў 50,13 % галасоў, Гачэчыладзэ - 25,08 %, Аркадзій (Бадры) Патаркацышвілі - 7,36 %. Апрацавана 1048 участкаў з 3512.

Паводле вынікаў апытаньня на выхадах з участкаў і альтэрнатыўнага падліку галасоў па выніках пратаколаў, арганізаванага няўрадавымі арганізацыямі, Саакашвілі перамагае ў першым туры, набіраючы каля 52,5—53 % галасоў выбарцаў.

Паводле ўсіх зьвестак, абсалютная большасьць, каля дзьвюх трацінаў выбарцаў, прагаласавалі за ўступленьне Грузіі ў НАТО на паралельна праведзеным рэфэрэндуме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?